Map Graph

Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Нароўля)

Нароўля

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у гонар апостала Іаана ў горадзе Нароўля Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр прыхода Святога апостала Іаана Багаслова Мазырскага сельскага благачыння Тураўскай і Мазырскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пачаткова пабудавана ў пачатку верасня 1807 г., асвечана 26 верасня 1807 г. За час свайго існавання царква ў Нароўлі не раз перабудоўвалася. Цяпер месціцца на вуліцы Камсамольскай у доме № 6. Прастольнае свята адзначаецца 9 кастрычніка.

Read article